18:00

+9

3 м/с

994 гПа

21:00

+8

3 м/с

994 гПа

00:00

+8

3 м/с

995 гПа

03:00

+7

4 м/с

994 гПа

06:00

+7

4 м/с

994 гПа

Орша, Грамадства

І Сянно — курорт?

28.03.2025 21:33

793 прагляду, 0 каментароў

У Сенненскім раёне таксама ўвялі курортны збор. Раней падобную ініцыятыву мясцовых чыноўнікаў Orsha.eu заўважыў у Талачынскім раёне.

Курортны збор складзе 3%. Яго будуць браць ад кошту пуцёўкі, а калі пуцёўкі няма - ад кошту платных паслуг, якія аказваюць санаторна-курортныя або аздараўленчыя арганізацыі з пражываннем. Плаціць павінны фізічныя асобы, то бок людзі, якія адпачываюць у Сенненскім раёне ў прафілакторыях, аздараўленчых цэнтрах, пансіянатах і г.д.

Не павінны плаціць людзі, якіх накіравалі на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне за кошт бюджэту, а таксама па прычыне няшчаснага выпадку або прафесійнага захворвання. Таксама вызвалены ад аплаты дзеці, накіраваныя ў лагеры па пуцёўках, кошт якіх быў зніжаны за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў.

Дарэчы, на сайце Сенненскага райвыканкама, у адрозненне ад многіх іншых падобных сайтаў, даволі добра запоўнены раздзел пра мясцовы турызм. Там можна даведацца пра экскурсіі, апублікаваны іх падрабязныя праграмы, ёсць інфармацыя пра гістарычныя мясціны, помнікі архітэктуры і прыроды.

У Сянне захавалася будынак земскай управы, манастыр францысканцаў, ёсць помнік прыроды – крыніца "Каплічка". У раёне можна ўбачыць руіны сядзібы беларускіх шляхцічаў Свяцкіх у вёсцы Полымя. Чортаў камень каля вёскі Вароніна – адзін з самых вялікіх валуноў у Беларусі, які пакінуў пасля сябе ледавік. Старажытнае паганскае капішча ва ўрочышчы Бачарова – месца малітваў і ахвярапрынашэнняў усходніх славян. А яшчэ там вельмі прыгожыя азёры.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: І Сянно — курорт?

У Сенненскім раёне таксама ўвялі курортны збор. Раней падобную ініцыятыву мясцовых чыноўнікаў Orsha.eu заўважыў у Талачынскім раёне.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение