09:00

+7

4 м/с

992 гПа

12:00

+8

6 м/с

992 гПа

15:00

+8

5 м/с

993 гПа

18:00

+8

3 м/с

994 гПа

21:00

+7

3 м/с

995 гПа

Орша, Грамадства

Хто новы кіраўнік Круглянскага раёна?

28.03.2025 09:00

860 праглядаў, 0 каментароў

Старшынёй Круглянскага райвыканкама стане Іван Аляксандравіч Багель. Orsha.eu сабраў галоўныя факты пра яго.

Згоду на ягонае прызначэнне ўжо даў Лукашэнка, цяпер справа за малым – мясцовыя дэпутаты павінны зацвердзіць гэтую кандыдатуру.

Іван Багель не мае дачынення да Круглянскага раёна. Нарадзіўся ён у вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна.

У 2013 годзе скончыў у суседніх Горках Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Спецыяльнасць - меліярацыя і водная гаспадарка.

Працаваў у Магілёве галоўным інжынерам базы забеспячэння і камплектацыі ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Аграмашсэрвіс”», а таксама дырэктарам ААТ «Агракамплект».

Потым у яго была пасада з бясконцай колькасцю слоў. Ацаніце: ён узначальваў сектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення механізацыі і нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

З гэтай пасады Івана Аляксандравіча накіравалі ў Дрыбінскі раён. Там з кастрычніка 2023 года ён быў першым намеснікам старшыні - начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Гэта пасада - другая па значнасці пасля старшыні выканкама.

Цяпер ён узначаліць вертыкаль у Круглым. Да яго на гэтай пасадзе працаваў былы старшыня Гомельскага райвыканкама Сяргей Уладзіміравіч Ермаліцкі, але нядоўга – з сакавіка 2023 года.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Хто новы кіраўнік Круглянскага раёна?

Старшынёй Круглянскага райвыканкама стане Іван Аляксандравіч Багель. Orsha.eu сабраў галоўныя факты пра яго.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение