За год кватэры ў Оршы дадалі ў кошце 12,1%.
У сярэднім аднапакаёўкі прадаваліся ў дыяпазоне ад 14 да 21 тысячы долараў, двушкі — ад 22 да 25 тысяч, а трошкі — ад 46 да 60 тысяч.
З графіка бачна, што за апошнія 13 гадоў квадратны метр у аршанскай кватэры паказаў свой максімум 1 снежня 2014 года — 816 долараў. Мінімальны кошт квадрата быў 405 долараў 1 верасня 2017 года.
Гэтыя лічбы прывёў партал Realt.by, які ўжо многія гады вядзе статыстыку рынку нерухомасці ў Оршы і іншых гарадах Беларусі на падставе звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва. У гэтых лічбах не ўлічаны продажу пакояў, доляй, а таксама здзелкі з нярынкавым узроўнем коштаў.