Падатак на нерухомасць
Мясцовы савет дэпутатаў павялічыў падатак на нерухомую маёмасць у 2 разы для арганізацый Аршанскага раёна. Але не для ўсіх. Напрыклад, не ў 2, а ў паўтара - для гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ва ўласнасці Аршанскага раёна, асноўным відам эканамічнай дзейнасці якіх з'яўляецца агульнае будаўніцтва будынкаў.
Для фізічных асоб (гэта значыць асобных людзей) падатак вырасце ў залежнасці ад кошту аб'ектаў, якія ім належаць:
- да 10 000 руб. - у 1,6 разы;
- ад 10 000,01 да 20 000 - у 1,7 разы;
- ад 20 000,01 да 50 000 - у 1,8 разы;
- ад 50 000,01 і вышэй - у 2 разы.
Калі ж фізічная асоба валодае аб'ектам, звязаным з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці, то падатак падымаюць у 2 разы.
Зямельны падатак
Дэпутаты яго ўзнялі таксама ў 2 разы для мясцовых арганізацый, за выключэннем гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ва ўласнасці Аршанскага раёна, асноўным відам эканамічнай дзейнасці якіх з'яўляецца агульнае будаўніцтва будынкаў, і іх філіялаў. Ім у 1,5 разы.
А што да людзей? Калі іх зямельны ўчастак знаходзіцца ў межах горада Оршы, горада Барані, гарадскога пасёлка Балбасава, то падатак у 2025 годзе вырасце ў 1,7 разы.
На астатняй тэрыторыі Аршанскага раёна - у 2 разы.
Для фізічных асоб, участкі якіх звязаны з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці, - у 2 разы.
Гэтыя павышэнні не закрануць, напрыклад, камунальныя арганізацыі, тыя, якія арганізуюць харчаванне навучэнцаў і іншыя.