00:00

+8

3 м/с

995 гПа

03:00

+8

3 м/с

994 гПа

06:00

+7

4 м/с

994 гПа

09:00

+7

6 м/с

995 гПа

12:00

+9

7 м/с

995 гПа

Орша, Эканоміка

«Лягмаш» застанецца пад санкцыямі

20.03.2025 08:33

1628 праглядаў, 0 каментароў

Галоўны завод аб’яднання прайграў у Еўрапейскім судзе.

Агульны суд Еўразвязу адхіліў пазоў Беларускага металургічнага завода. Прадпрыемства, галоўнае ў аб’яднанні, у якое ўваходзіць і аршанскі завод «Лягмаш», падавала пазоў з просьбай аб зняцці санкцый Еўразвязу. Аб’яднанне металургаў уваходзіць у Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт.

Суд апублікаваў сваё рашэнне на ўласным сайце.

БМЗ трапіў пад санкцыі яшчэ як прадпрыемства, звязанае з рэжымам Лукашэнкі. Пры гэтым улічваліся рэпрэсіі ў Беларусі і падтрымка шырокамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны.

У судзе прадстаўнікі БМЗ сцвярджалі, што завод не мае дачынення да дзеянняў беларускіх уладаў, фінансава не падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і дзейнічае як камерцыйнае прадпрыемства, арыентаванае на экспарт.

Суд, аднак, вырашыў, што санкцыі ўводзілі абгрунтавана. Там давялі, што БМЗ атрымлівае выгады ад рэжыму Лукашэнкі, структурна залежыць ад дзяржаўнага апарату і робіць унёсак ва ўстойлівасць рэжыму. Прадпрыемства ў Бруселі прызналі інструментам дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, які адыгрывае ключавую ролю ў экспартнай мадэлі эканомікі Беларусі. Суд адзначыў, што БМЗ атрымлівае дзяржаўныя льготы і падтрымку, якія дазваляюць яму канкураваць на міжнародным рынку, тым самым умацоўваючы эканамічныя пазіцыі рэжыму Лукашэнкі.

У выніку пазоў БМЗ суд адхіліў у поўным аб’ёме. Гэта ўжо другая безвыніковая спроба БМЗ скасаваць санкцыі Еўразвязу. Разам з БМЗ церпіць праблемы і абмежаванні аршанскі «Лягмаш».

Аргумент пра тое, што завод ніяк не мае дачынення да дзеянняў уладаў Беларусі, лёгка разбіваецца сацыяльнымі сеткамі прадпрыемстваў, што ўваходзяць у прамысловае аб’яднанне. З палову інфармацыі там — здымкі з прапагандысцкіх акцый, падтрымка выбараў, партрэты Лукашэнкі і іншае.

Акрамя таго, нядаўна выйшла расследаванне, якое паказвае, як «Лягмаш» удзельнічае ў дапамозе Расеі ў працягу вайны супраць Украіны. Аршанскае прадпрыемства — частка ланцужка, што дазваляе расейскім акупантам забяспечваць далейшыя абстрэлы мірных гарадоў Украіны, што прыносіць сотні ахвяр штомесяц

Сёлета «Лягмашу» споўніцца 80 гадоў. У сваіх сетках, акрамя транслявання дзяржаўнай прапаганды, прадпрыемства нядаўна запачаткавала карысную і цікавую рубрыку пра гісторыю завода.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Лягмаш» застанецца пад санкцыямі

Галоўны завод аб’яднання прайграў у Еўрапейскім судзе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение