03:00

+9

7 м/с

995 гПа

06:00

+7

8 м/с

996 гПа

09:00

+7

8 м/с

997 гПа

12:00

+11

8 м/с

998 гПа

15:00

+13

8 м/с

998 гПа

Орша, Культура

Праект да гісторыі «Лягмашу»

13.03.2025 11:52

1901 прагляд, 0 каментароў

Сёлета споўніцца 80 год знакамітаму аршанскаму прадпрыемству.

Дырэкцыя заводу «Лягмаш» распачала на сваіх старонках адмысловы праект, прысвечаны 80-годдзю прадпрыемства. Сам юбілей наступіць 6 снежня, у гэты дзень у 1945 годзе Савет народных камісараў БССР стварыў Завод ацяпляльных катлоў, пазней Завод швейных машын, які яшчэ пазней атрымаў назву «Лягмаш».

У гісторыі заводу было рознае: і выхады на новыя маштабы прамысловай прадукцыі, і творчыя дасягненні, і моцная футбольная каманда, якая была фіналістам Кубку БССР пад назвай «Старт» і цяпер працягвае выступленні пад назвай «Ворша», і важныя замежныя кантракты, і перабудова цэхаў, і прыход пад «крыло» Беларускага металургічнага заводу*., а з ім — у Беларускі вайскова-прамысловы комплекс. Цяпер завод развіваецца, а не стаіць, але гэта як станоўчая старонка для прамысловасці, так і адначасна ганебная старонка для рэпутацыі — завод фігуруе ў вайсковай дапамозе расейцам пры іх вайне супраць Украіны. Гэта даказала нядаўняе расследаванне.

Некалькі гадоў таму на прадпрыемстве знішчылі музей «Лягмашу», у якім было шмат цікавых звестак і адметных экспанатаў з яго гісторыі. Але многія звесткі не прапалі. Цяпер завод «Лягмаш» абяцае паказваць і паказваць у рубрыцы адметныя моманты з гісторыі заводу.

У першым відэа прадпрыемства паказала пару старых здымкаў. Гэтак «Лягмаш» выглядаў у 1945 годзе.

6 снежня 1945 года пастановай Савета Народных Камісараў № 1802 прынята рашэнне аб стварэнні ў горадзе Воршы Завода ацяпляльных катлоў «Стрэбля» і катлоў індывідуальнага карыстання. Для арганізацыі вытворчасці ацяпляльных катлоў былі перададзены складскія памяшканні, агульнай плошчай 1745 м², з якіх 500 м² выкарыстоўвалася пад сталовую і інтэрнат, астатняе для вытворчых мэт. Гэтай жа пастановай на 1946 год была ўстаноўлена вытворчая праграма па вырабе ацяпляльных катлоў, якой было запланавана вырабіць па 100 штук кожнага віду.

Спецыялізацыя завода была вызначана выпускам ацяпляльных вадагрэйных катлоў і секцыйных радыятараў, а таксама металічнай будаўнічай фурнітуры. Гэтыя вырабы былі вельмі неабходныя для аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі. З 1947 па 1948 гады завод выпускаў таксама адліваныя кухонныя чыгуны з алюмініевага сплаву, спрошчаныя металічныя ложкі і краны-ўкосіны. Калектыў завода ў тыя часы складаў каля 100 чалавек.

У 1948 годзе на заводзе была арганізаваная вытворчасць вентылятараў «Цагі» № 3, 5, 7, а з 1949 — вытворчасць сталёвых радыятараў для патрэб ацяплення.

У 1950 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю зноў адбудаваны корпус ліцейнага цэху, у якім прыступілі да вытворчасці землеразрыхляльных машын для ліцейнай вытворчасці.

Прадукцыя, якая вырабляецца заводам, рэалізоўвалася на ўсёй тэрыторыі СССР, а землеразрыхляльныя машыны пастаўляліся таксама за мяжу.

6 чэрвеня 1952 года кіраўніцтва рэспублікі вырашыла пераабсталяваць Завод ацяпляльных катлоў у Завод швейных машын.

У другім паўгоддзі 1952 года завод швейных машын, выконваючы праграму па вытворчасці ранейшай прадукцыі, вёў падрыхтоўку да запуску ў серыйную вытворчасць бытавой швейнай машыны «Орша-I». На этапе падрыхтоўкі вытворчасці адпрацоўваліся рысункі і тэхналагічныя працэсы, ажыццяўлялася перапланіроўка цэхаў, мантавалася абсталяванне і многае іншае.

За параўнальна кароткі перыяд часу завод падрыхтаваў вытворчасць да выпуску новай прадукцыі і пачынаючы з 1953 года прыступіў да серыйнай вытворчасці бытавой швейнай машыны «Орша-I», а таксама сямейных машын «Орша-ІІ», якіх у гэтым жа годзе выпусцілі 15 000 штук.

З 1957 года завод прыступіў да выпуску больш дасканалай сямейнай швейнай машыны «Орша-2М».

29 красавіка 1962 года з канвеера сышла мільённая бытавая швейная машына.

Завод абяцае расказваць і пра наступныя этапы гісторыі прадпрыемства.


Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Праект да гісторыі «Лягмашу»

Сёлета споўніцца 80 год знакамітаму аршанскаму прадпрыемству.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение