09:00

+7

4 м/с

992 гПа

12:00

+8

6 м/с

992 гПа

15:00

+8

5 м/с

993 гПа

18:00

+8

3 м/с

994 гПа

21:00

+7

3 м/с

995 гПа

Орша, Культура

Знакамітая свістулька

26.03.2025 17:30

1146 праглядаў, 0 каментароў

27 сакавіка этнаграфічны музей «Млын» прапануе ўласнымі рукамі зрабіць гліняную забаўку

У 15.00 у музеі пройдзе прэзентацыя керамічных цацак Народнага майстра Беларусі Таццяны Шынкаровай. Яна з’яўляецца адным з нешматлікіх носьбітаў майстэрства вырабляць гліняныя свістулькі, тэхналогія стврэння якіх ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Гліняныя народныя цацкі Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Прыдзвіння вылучаюцца сваёй вобразнасцю - яны могуць быць у выглядзе жанчыны, кавалера і дамы, гарманіста і конніка, каня, сабакі, птушкі, качкі, ягняці. Ёсць таксама свістулькі, у якія наліваюць ваду для надання ім асаблівага гучання.

Майстэрствам надаваць гліне ўласны голас Таццяна Шынкарова валодае дасканала і перадае гэтую традыцыю наведнікам Аршанскага дома рамёстваў. Цяпер і музей “Млын” арганізуе майстар-клас для ўсіх ахвотных даведацца, у чым сакрэт цацкі, якую многія ведаюць з дзяцінства.Таксама ў музеі пройдзе міні-канцэрт дзіцячага ўзорнага ансамбля фальклорнай музыкі “Шчодрыкі”.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Знакамітая свістулька

27 сакавіка этнаграфічны музей «Млын» прапануе ўласнымі рукамі зрабіць гліняную забаўку

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение