Першая палова 1940-х гадоў — адзін з найбольш трагічных перыядаў гісторыі Воршы. Людзі яшчэ нядаўна баяліся бальшавіцкіх рэпрэсій і культу асобы Сталіна, а тут бальшавікоў прагналі, але не вызвольнікі, акупанты — нямецкія. І пачаліся іншыя жахі.
Пра тое, як жыла Ворша пад абстрэламі, пад нацысцкімі здзекамі — тры відэа рэжысёра Эдуарда Навагонскага. Рэжысёр стварыў іх па розных раёнах горада. Асобна разабраў чыгуначныя станцыі, Ільнокамбінат, касцёл святога Язэпа і царкву Раства Божай маці. Аўтарам сабраныя дзясяткі фатаграфій, большасць якіх — з нямецкіх архіваў. У шэрагу момантаў, для лепшага разумення месца, прыводзіцца здымак ягонага выгляду ў 2025 годзе.
На паказаных у відэа здымках — шпіталі, камендатуры, лазарэты, цэрквы, агнявыя пункты, жылыя дамы, тужлівае чаканне аршанкамі сваіх зняволеных нацыстамі сваякоў. Боль і разбурэнні вайны.