03:00

+9

7 м/с

995 гПа

06:00

+7

8 м/с

996 гПа

09:00

+7

8 м/с

997 гПа

12:00

+11

8 м/с

998 гПа

15:00

+13

8 м/с

998 гПа

Орша, Культура

Караткевіч vs «Наш Прэзідэнт»

17.03.2025 13:30

2022 прагляду, 0 каментароў

«Чорны замак Альшанскі» і «Наш прэзідэнт» — самыя папулярныя выданні. Якое з іх купляюць «для арганізацый»?

Прадстаўнікі ААТ “Белкніга” распавялі, што на 32-й Міжнароднай кніжнай выставе, якая гэтымі днямі праходзіла ў Мінску, найшырэйшым попытам карысталіся кніга пра Аляксандра Лукашэнку і раман нашага земляка Уладзіміра Караткевіча.

Кніга “Наш прэзідэнт” выйшла сёлета ў лютым. Яна прысвечана 30-годдзю кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Працаваў над выданнем аўтарскі калектыў у складзе Наталлі Эйсмант, прэсавай сакаратаркі Аляксандра Лукашэнкі, Аляксандра Радзькова, былога першага намесніка прэзідэнцкай адміністрацыі, Уладзіміра Пярцова, цяперашняга намесніка адміністрацыі прэзідэнта па інфармацыйнай рабоце і Аляксандра Карлюкевіча, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Кнігу выдалі накладам 5 тысяч экзэмпляраў, і цяпер яна стала “настольнай” у кіраўнікоў рознага рангу. Таксама існуе распараджэнне, каб яе абавязкова мела кожная дзяржаўная арганізацыя.

Гістарычны дэтэктыўны раман "Чорны замак Альшанскі" ўпершыню выйшаў у 1979 годзе ў часопісе “Маладосць”. Першае кніжнае выданне выйшла з друку ў 1983 годзе і з той пары неаднаразова перавыдавалася, была перакладзена на 7 замежных моваў.

Кніга мела надзвычайную папулярнасць і практычна адразу, у 1984 годзе, была экранізавана. У 2024 годзе выйшла ўжо другая кінаверсія рамана, і менавіта гэтай акалічнасцю прадстаўнікі “Белкнігі” тлумачаць надзвычайны інтарэс да выдання.

Аднак кінакарціна, знятая на “Беларусьфільме”, не стала папулярнай у гледачоў. Але што да папулярнасці твораў Уладзіміра Караткевіча, то яна іспавала заўсёды - нават не гледзячы на русіфікацыю жыхароў Беларусі. Да прыкладу, у 2017 годзе раман “Каласы пад сярпом тваім” быў пад №1 у рэйтынгу самай запатрабаванай літаратуры, складзеным работнікамі Прэзідэнцкай бібліятэкі. У 2022 годзе папулярнасць кніг "Каласы пад сярпом тваiм" і "Дзікае паляванне караля Стаха" адзначала анлайн-кнігарня oz.by. У 2024 годзе Уладзімір Караткевіч быў названы самым запатрабаваным беларускім пісьменнікам па меркаванні супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Караткевіч vs «Наш Прэзідэнт»

«Чорны замак Альшанскі» і «Наш прэзідэнт» — самыя папулярныя выданні. Якое з іх купляюць «для арганізацый»?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение