22 сакавіка ў Гарадскім Палацы культуры “Орша” пройдзе фінал 31-га абласнога конкурса мадалых выканаўцаў патрыятычнай песні «Песни юности наших отцов – 2025». Пачатак ў 14.00.
Гэтаксама 22 сакавіка ў 14.00 пройдзе яшчэ адзін патрыятычны канцэрт - але ўжо ў Балбасава. Тут у Доме культуры пакажуць канцэртную праграму «Беларусь-красавица».
Па-ранейшаму ахвотных да гістарычных цікавостак чакаюць чакаюць у музейных установах горада. У кожнай існуе сталая экспазіцыя, а таксама зменныя выставы.
Так, гэтымі днямі ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. Грамыкі аматары жывапісу і скульптуры могуць убачыць работы мастакоў, прадстаўленыя на 16-й штогадовай міжнароднай выставе “Калегіум”.
Аршанскі музей Ул.Караткевіча запрашае наведаць выставу дыпломных работ выпускнікоў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава пад назвай «От традиций к современности». Яна праходзіць у рамках святкавання 95-годдзя нашага знакамітага пісьменніка-земляка, які нарадзіўся ў Оршы 26 лістапада 1930 года.
У ваенна-гістарычным музеі імя Героя Савецкага Саюза К. Заслонава можна пазнаёміцца з выставачным праектам «Партызанскія фарміраванні», падрыхтаваным Віцебскім абласным музеем Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова».
Аршанскі этнаграфічны музей “Млын” праводзіць выставу работ майстроў Дубровенскага Дома рамёстваў “Рамяство і творчасць Дубровенскага краю". На ёй можна ўбачыць узоры творчых прац удзельнікаў клуба “Дуброва", якія дбайна захоўваюць народныя рамесныя традыцыі.
У Музеі гісторыі і культуры горада Оршы працягвае працаваць выстава "Чатыры галоўныя вынаходніцтвы Кітая" Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ (г. Мінск).