00:00

+8

3 м/с

995 гПа

03:00

+8

3 м/с

994 гПа

06:00

+7

4 м/с

994 гПа

09:00

+7

6 м/с

995 гПа

12:00

+9

7 м/с

995 гПа

Орша, Эканоміка

Пачалі рыхтаваць будаўніцтва

19.03.2025 10:44

1767 праглядаў, 0 каментароў

Чыноўнікі пачалі падрыхтоўку да будаўніцтва новага кансервавага цэху на мясакамбінаце

Прынамсі, гэта вынікае з артыкулаў, якія сёння публікуюць некаторыя дзяржаўныя СМІ Віцебскай вобласці. Повадам для публікацыі стаў візіт намесніка старшыні аблвыканкаму Генадзя Сабыніча ў Аршанскі раён. Ён наведаў інстытут ільна ў Вусце. Але візіт туды выглядае дастаткова дзяжурным. Нічога важнага пра яго дзяржаўныя журналісты не пішуць.

Затое кароткім паведамленнем у тых жа артыкулах гаворыцца, што абласны чыноўнік таксама наведаў мясакамбінат. І вось гэта цікава.

Цікава тое, што напрыканцы мінулага года адзін з віцэпрэм'ераў краіны аб'ехаў мясакамбінаты Віцебскай вобласці і зрабіў выснову: для іх загрузкі не хапае мяса. На нейкіх камбінатах недахоп каля 30%, на нейкіх каля 50%. І каб вырашыць праблему загрузкі Аршанскага мясакамбінату чыноўнікі прапанавалі… Пабудаваць яшчэ адзін цэх па перапрацоўцы мяса. Здавалася б дзіўная (калі не глупая) ідэя: ва ўмовах недахопа сыравіны доя перапрацоўцы, павялічыць магутнасці па перапрацоўцы гэтай сыравіны.

Як выглядае з артыкулаў дзяржаўных СМІ, гэтая дзіўная ідэя пачала рэалізоўвацца. На Аршанскім мясакамбінаце ўжо выдзелілі пляцоўку для будаўніцтва новага кансервавага цэха, пачалі падрыхтоўчыя работы і, нават, вызначылі падрадчыка. Канешне, будаўніцтва новага цэха не зможа павялічыць колькасць мяса для Аршанскга мясакамбінату.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пачалі рыхтаваць будаўніцтва

Чыноўнікі пачалі падрыхтоўку да будаўніцтва новага кансервавага цэху на мясакамбінаце

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение