15:00

-5

5 м/с

1013 гПа

18:00

-6

3 м/с

1012 гПа

21:00

-9

3 м/с

1012 гПа

00:00

-10

3 м/с

1012 гПа

03:00

-11

2 м/с

1013 гПа

Рэгіён, Культура

Рэпер Вожык пра творчасць і эміграцыю

21.02.2025 14:10

130 праглядаў, 0 каментароў

У сеціве з’явілася інтэрв’ю з вядомым беларускім рэперам з Сянна.

Дзмітрый Зайко, які абраў для сябе творчы псеўданім Вожык, вядомы на беларускай рэп-сцэне ўжо шмат гадоў. Ён выступаў і запісваў песні на радзіме, працаваў у аддзеле культуры ў родным Сянне, пра яго ж часта і спяваў.

Цяпер Вожык жыве ў Грузіі, а менавіта ў Батумі, куды пераехаў пасля палітычнага пераследу на радзіме. У інтэрв’ю ютуб-каналу «Беларускі крок» выканаўца расказаў пра стварэнне песень, знакамітую кампазіцыю «Абіраем Лукашэнку», жыццё і працу на чужыне. Успомніў візіты сілавікоў да яго ў кватэру, а таксама атмасферу ў калектыве на працы ў Сянне.

Сярод песень, якія выкарыстоўваюцца на «падкладцы» да відэа, ёсць і кампазіцыя «на Дняпры», дзе згадваецца «Сянно, Ворша, Магілёў — усім гамон». Там Вожык спявае пра раку Дняпро, ад якой ідзе ўсё жыццё ў рэгіёне. «Я нарадзіўся між Дняпром і Дзвіною, і мне мілое і тое, і тое». Пеню ён выконвае з рэпэрам F.L., які сваю частку песень выконвае па-расейску. Вожык спявае па-беларуску.

Вялікага аптымізму наконт будучыні Вожык не мае. Зрэшты, яго музычная творчасць таксама можна расцаніць хутчэй як мінорную. Аднак ці не пазітыў у тым, што хлопец з Сянна спачатку зрабіўся дастаткова вядомым у Беларусі, а цяпер не згубіўся і працягвае педагагічную працу і музычную кар’еру ў далёкай Грузіі?!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рэпер Вожык пра творчасць і эміграцыю

У сеціве з’явілася інтэрв’ю з вядомым беларускім рэперам з Сянна.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение