18:00

+9

3 м/с

994 гПа

21:00

+8

3 м/с

994 гПа

00:00

+8

3 м/с

995 гПа

03:00

+7

4 м/с

995 гПа

06:00

+7

5 м/с

994 гПа

Рэгіён, Культура

Краязнаўчы жнівень 2024-га

15.03.2025 07:36

1488 праглядаў, 0 каментароў

Што было цікавага ў жніўні з краязнаўчай галіны?

Жнівень умясціў у сябе і відэа на нашым канале на Ютуб, і юбілеі, і пошук рэдкіх здымкаў, і нават адкрыццё ў жывапісе. Пра гэта ўсё падрабязней у чарговай месячнай краязнаўчай падборцы.

Спачатку ў нас выйшла відэа пра самую разбуральную вайну ў беларускай гісторыі. «Крывавы Патоп», або «Невядомая вайна» — самая трагічная і малавядомая вайна ў Беларусі.

4 жніўня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Барыса Савельевіча Ласкіна (1914-1983). Легендарны кінасцэнарыст, вядомы на ўвесь былы Савецкі Саюз, ніяк не ўшанаваны ў родным горадзе, а нястомныя ў знішчэнні гістарычна-культурнай спадчыны прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі даўно разбурылі родны дом Ласкіна ў цэнтры Воршы.

Гарачае аршанскае лета 1918 года, калі адбылося антыбальшавіцкае паўстанне. Пара зазірнуць у дэталі тых падзей!

Што спявалі аршанцы ў 17 стагоддзі? Адказ на гэта дала ўнікальная знаходка ў Кракаве.

У інтэрнэце пачалі прадаваць здымкі нямецкіх могілак у Воршы.

У Ізраілі ў веку 100 гадоў памёр знакаміты нараджэнец Лядоў. Сямён Сімкін прайшоў ІІ усясветную вайну, але вядомы не толькі гэтым.

Таксама жнівень раскрыў падрабязнасці, як Мінкульт СССР супраць хасідскага паломніцтва выступаў. Гэта тычылася ўскосна і Аршаншчыны з Дубровеншчынай. Таксама ў жыдоўскай тэме з’явіліся новыя рэдкія фотаздымкі, зробленыя фатографам Ісаем Пульнерам у час сваёй краязнаўчай паездкі ў Любавічы, Дуброўну і Ляды.

Пра Лёзну ёсць старая гравюра, якая паказвае важную падзею ў гісторыі мястэчка. Яна адшукалася ў архіве сям'і Малдаван і захоўваецца ў Інстытуце жыдоўскіх даследаванняў.

Нямецкі мастак замалёўваў Воршу. Мы паглядзелі, што гэта за малюнкі, зробленыя ў час ІІ усясветнай вайны. Дэц-1, Дэц-2, Дэц-3, Дэц-4, Дэц-5, Дэц-6.

Акрамя таго, у гэтым месяцы выявілі ўнікальны фотаздымак дубровенскага «хекдэшу».

І ўрэшце пад канец жніўня мы на сваім Ютуб-канале выпусцілі краязнаўчы ролік не для пяшчотных вушак, але з этнаграфіі словаў не выкінеш.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Краязнаўчы жнівень 2024-га

Што было цікавага ў жніўні з краязнаўчай галіны?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение