03:00

+10

6 м/с

989 гПа

06:00

+10

5 м/с

991 гПа

09:00

+9

6 м/с

993 гПа

12:00

+10

6 м/с

995 гПа

15:00

+12

6 м/с

996 гПа

Рэгіён, Культура

Супраць хасідаў

14.08.2024 13:06

2141 прагляд, 0 каментароў

Як Мінкульт СССР супраць хасідскага паломніцтва выступаў.

Канал «Документальное прошлое», які спецыялізуецца на даследаваннях Дзяржаўнага архіва Расеі, у каталогу (Ф.Р-5446. Оп.150. Д. 2008. Л.94.) знайшоў цікавыя дакументы пра хасідаў. З нашым краем гэта мае прамую сувязь, бо менавіта ў Лядах на Дубровеншчыне дзякуючы рабіну Шнеуру-Залману ўзнік юдзейскі рух Хабад, які ў дадзены час з’яўляецца самым аўтарытэтным у хасідскім свеце.

Цэнтр перамясціўся ў Любавічы, адкуль і пайшоў панятак «любавіцкія хасіды», але з поўным правам іх можна было б называць і лядоўскімі, а ў будучыні ў Лядах неабходна зрабіць як мінімум памятны знак у гонар рабіна Шнэўра-Залмана і сінагогі, якая тут была. Яны ўславілі Ляды на цэлы свет.

На фота заключэнне Мінкульта СССР ад 2 жніўня 1989 года ў сувязі з прапановай пабудовы хасідскага паломніцкага цэнтру ў сяле Любавічы Смаленскай вобласці.

Любавічы былі адным з цэнтраў развіцця хасідскай школы Хабад, месцам пражывання і спачывання некалькіх кіраўнікоў гэтай рэлігійнай школы. Прапановы спрасціць пілігрымку ў Любавічы пачалі паступаць у СССР па меры паляпшэння адносін з ЗША (дзе з 1950-х гг. знаходзіўся цэнтр Хабаду).

Аднак Мінкульт СССР не быў у захапленні ад гэтай ідэі і шукаў прычыны для адмовы. Савет міністраў інфармаваў, што «школа рабінаў» у Любавічах спыніла існаванне ў 1912 годзе (хоць лінія правадыроў Хабада не перарывалася) і могілкі «дзе ён, як мяркуецца, пахаваны, знаходзяцца ў нездавальняючым стане». Таксама, на думку Міністэрства культуры, «мясцовасць у раёне вёскі Любавічы недастаткова добраўпарадкавана, на гэтай тэрыторыі няма помнікаў гісторыі і культуры і іншых славутасцяў».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Супраць хасідаў

Як Мінкульт СССР супраць хасідскага паломніцтва выступаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение