18:00

+3

3 м/с

995 гПа

21:00

+2

2 м/с

995 гПа

00:00

+1

1 м/с

994 гПа

03:00

-1

1 м/с

993 гПа

06:00

-1

2 м/с

991 гПа

Рэгіён, Культура

Краязнаўчы травень 2024-га

07.03.2025 07:34

1119 праглядаў, 0 каментароў

Якія відэа мы паказалі гледачам пра Аршаншчыну? Чацверты месяц спецпраекту.

Травень 2024 году стаў вельмі прадуктыўным, у яго змясцілася шмат адметных датаў з гісторыі Аршаншчыны, пры якія нам захацелася расказаць. Але наш пералік пачнем з таго, што менавіта ў траўні наш ютуб-канал дасягнуў знакавага юбілею — на ім было апублікавана тысячнае відэа! Што-нішто, а гэта паказвае сур’ёзнасць нашых намераў, а таксама тое, што Orsha.eu, аднойчы ўзяўшыся за новую платформу, метадычна збірала на ёй інфармацыю, каб даводзіць яе да ведама жыхароў, нашых падпісантаў.

У першым травеньскім відэа нас цікавіла, куды ж падзеўся знакаміты Рагвалодаў камень? Расказалі, як з’явіўся і знік адзін з самых значных помнікаў беларускай пісьменнасці.

Наступнае відэа мы прысвяцілі паўстанню Кастуся Каліноўскага на нашых землях. Жыццё і смерць Ігната Будзіловіча, які гераічна змагаўся супраць расейскіх акупантаў за ідэалы паўстання і вольнасць Беларусі.

Караткевіч не прыдумаў легенду пра «Дзікае паляванне Караля Стаха». Як было насамрэч — наша наступнае відэа.

Мала каму вядома, але першы кіраўнік Беларусі некаторы час жыў у нашым рэгіёне. І гаворка не пра сучаснасць, гаворка пра Янку Сераду, які ўваходзіў у Раду БНР. Гэта трэба ведаць кожнаму патрыёту! Адзін з бацькоў-заснавальнікаў БНР пісаў пра Аршаншчыну краязнаўчыя артыкулы! А вы думалі!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Краязнаўчы травень 2024-га

Якія відэа мы паказалі гледачам пра Аршаншчыну? Чацверты месяц спецпраекту.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение