Удзельнічаць будуць творчыя калектывы, майстры народных рамёстваў і аматары з Беларусі і іншых краін.
Усе лялькі – хэнд-мэйд і павінны адлюстроўваць нацыянальныя асаблівасці народаў: сялянкі, гараджанкі, шляхцянкі, гістарычныя персанажы.
Пабачыць іх можна будзе ў фае раённага Дома культуры Дубровенскага раёна падчас Міжнароднага фестывалю песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне".
Журы ацэніць працы ў наступных намінацыях:
- Гран-пры
- "Рэгіянальна-этнаграфічны вобраз"
- "Лялька – гістарычны персанаж"
- "Унікальнасць аўтарскіх распрацовак, яскравая самабытнасць"
- "Кампазіцыйны задум, гарманічнасць мастацкага вобраза"
- "Творчы дэбют"
Лялькі, якія занялі прызавыя месцы, застануцца ў калекцыі Дубровенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.