Як мы пісалі ўчора, здаецца, адбылося некаторае краязнаўчае адкрыццё. Мы знайшлі карціны нямецкага мастака, зробленыя пад час акупацыі Оршы. У калекцыі, якую мы цяпер знаходзім на розных сайтах (у тым ліку на электронных аўкцыёнах) ёсць карціны не толькі з Оршы, але і з Расіі, Украіны і з іншых беларускіх гарадоў у якіх мастак Вэрнэр Дэц быў пад час вайсковай службы. Але нас цікавяць толькі «Аршанскі цыкл».
Сёння публікуем акварэль на якой напісаны адзін з самых значных архітэктурных помнікаў нашага горада — уніяцкая царква Пакрова Багародзіцы. Гэта быў самы вялікі будынак горада, які перажыў тую вайну, але быў узарваны ў