«Хекдэш» са старажытнагабрэйскай — абшчынны дом для хворых, бяздомных і іншых людзей цяжкой долі. Здымак хекдэшу зроблены ўжо вядомым нам фатографам Ісаем Пульнэрам у час экспэдыцыі па Аршаншчыне і Дубровеншчыне ў 1930-м годзе. Экспедыцыя пакінула для гісторыі шмат непаўторных здымкаў.
Здымак, які вы бачыце перад сабой, зроблены ў Дуброўне. Менавіта там тады працаваў такі дом, дзе маглі жыць і атрымліваць дапамогу, лячэнне хворыя і бяздомнікі.
«З аднаго боку, гэта форма габрэйскай дабрачыннасці кшталту шпіталя. З іншага — даволі змрочнае месца для выгнанцаў, якое мела ўмоўную сувязь з дапамогай бедным», — так ацэньвае атмасферу ў хекдэшах ініцыятыва «Майсы», якая займаецца гісторыяй жыдоўскай грамады Беларусі.
Само слова «хекдэш» (הקדש) мае больш шырокае значэнне. Гэта і ахвяраванні на храмавыя патрэбы, і маёмасць для дабрачыннасці і іншыя ініцыятывы і дзеянні.
Здымак знаходзіцца ў архівах Расейскай Акадэміі навук.