У студзені сёлета мы публікавалі некалькі ўнікальных здымкаў, зробленых фатографам Ісаем Пульнерам у час сваёй краязнаўчай паездкі ў Любавічы, Дуброўну і Ляды. Яна адбылася ў 1930 годзе, калі на Аршаншчыне было яшчэ шмат юдэйскага жыцця. Праз дзесяцігоддзе жыдоўскае насельніцтва ў нашым рэгіёне зазнае нечуваных стратаў праз нацыстаў і іх памагатых — сотні людзей уратуюцца рознымі спосабамі, але тысячы загінуць у гета і іншых агнях вайны. А ў 1930-м юдэі спакойна маліліся ў сінагогах, мелі навучальныя ўстановы, якія як яшывы, Талмуд-Торы і іншае.
У Лядах, адкуль паходзіў знакаміты рабін Залман Шнэўр, заснавальнік хасідскага руху Хабад, існавала свая сінагога. Менавіта здымкі Пульнера з ёй, з інфармацыяй пра таліты і тфіліны, мы публікавалі ў студзені. Цяпер на прасторах сеціва знайшліся яшчэ два ўнікальныя здымкі з той сінагогі. Магчыма, яны нават зробленыя ў той самы дзень.