Вядомы фатограф Ісай Пульнэр стаў аўтарам унікальных фотаздымкаў, якія цяпер у калекцыі праекту «Майсы». У праекце асобна спыніліся на юдэйскім адзенні.
Таліт гадоль (вялікі таліт) ці талес — гэта асаблівая чатырохкутная накідка, да кутоў якой прымацаваныя ніткі цыцыт. Таліт гадоль накідваюць на плечы па-над пінжаком, як падчас ранішняй малітвы Шахарыт, так і ў некаторых іншых выпадках, звязаных з выкананнем запаведзяў (напрыклад, падчас абразання ў таліт апранаецца бацька дзіцяці). Таліт і цыцыт з’яўляюцца прыналежнасцю выключна габрэйскага адзення.
Тфілін — невялікія чорныя скрыначкі-футаралы са скуранымі папружкамі, якія змяшчаюць напісаныя на пергаменце ўрыўкі з Торы. Назва паходзіць ад слова «тфіла» — малітва. Накладваць тфілін — адзін з запаветаў юдаізму: дарослыя мужчыны штодня павязваюць тфілін на галаву і на руку так, каб ручны тфілін апынуўся на біцэпс рукі насупраць сэрца, а галаўны тфілін — пасярэдзіне галавы над вачыма.
Фотаздымкі зробленыя Ісаем Пульснэрам (калекцыя РЭМ) у лядоўскай сінагозе ў 1930 годзе. Як бачым, ужо даўно часы СССР, а юдэйскае жыццё яшчэ кіпіць. На жаль, праз некалькі гадоў усё гэта будзе незваротна страчана.