Orsha.eu неаднаразова публікавала даследаванні, пераклады і ўнікальныя фотаздымкі, знойдзеныя даследнікамі ў архівах ці зробленыя ў сучаснасці пра жыдоўскае жыццё Аршаншчыны, Лёзненшчыны і Дубровеншчыны. У праекту «Майсы» ёсць унікальнае фота 1931 году, калі падлічыць, ужо 93-гадовай даўніны.
На здымку скрутак Торы заносяць у сінагогу. Праект звяртае ўвагу таксама на ўнікальны арона-ха-кадэш і на музыкаў-клезмераў, якія стаяў па левым баку.
Сінагога поўная людзей, і ўрачыстага моманту чакаюць усе наведнікі!