Паядынак зь «Юні Ікс Лабс» стаў для аршанцаў 500-м у І лізе чэмпіянату незалежнай Беларусі. За гэтыя паўтысячы сустрэчаў аршанцы маюць 142 перамогі. Такім чынам, наша каманда перамагла толькі ў 28,4% паядынкаў у І лізе. Яшчэ 250 паядынкаў аршанцы прагулялі, а 108 звялі ўнічыю. Агульныя судносіны загнаных і прапушчаных галоў 649 — 935. Набралі блакітна-чорныя за паўт ысячы паядынкаў 529 пунктаў.
Гэта на 91 сустрэчу болей за агульную колькасьць гульняў клюбу ў ІІ лізе, піша, прыводзячы статыстыку, старонка «Радыё Аршыца».
У адмысловым матэрыяле з статыстыкай каманды можна даведацца таксама пра тое, калі аршанцы найчасцей у гэтым сезоне агадваюць брамы спадужнікаў, а таксама іншыя лічбы.