Перад сваім днём нараджэння, якое будзе адзначаць 19 траўня і перад найбольш важнымі паядынкамі клуба ў гэтым сезоне ўзбецкі легіянер Хуснідзін Нішонаў атрымаў траўму. «Вітэн» на сваім афіцыйным сайце ўжо паведаміў пра тое, што для гульца сезон завершаны — у астатніх паядынках клубу ён дапамагчы не здолее.
Медыцынскае абследаванне паказала на сур’ёзную траўму, падрабязнасці якой у клубе не раскрываюць. Паведамляецца толькі, што лячэнне і аднаўленне ад траўмы Нішонаў будзе праходзіць ва Узбекістане разам з сям’ёй.
Гулец правёў за «Вітэн» 13 сустрэчаў, у якіх загнаў 2 галы і адзначыўся 2 перадачамі.
Цяпер «Вітэн» павядзе змаганне за медалі беларускага першынства без свайго ўзбецкага легіянера, які прыйшоў у каманду нядаўна, але ўжо паспеў ёй дапамагчы. 12 траўня аршанцы згуляюць другі паядынак чвэрцьфінальнай серыі супраць менскага «Дарожніка». «Энергетыкі» вядуць у серыі 1-0 пасля пераканаўчай вікторыі 4:0 дома. Сустрэча ў сталіцы прызначаная на 20:00.