09:00

+5

6 м/с

993 гПа

12:00

+6

6 м/с

992 гПа

15:00

+7

6 м/с

992 гПа

18:00

+8

5 м/с

992 гПа

21:00

+4

2 м/с

992 гПа

Орша, Спорт

Сустрэча з навічком

10.05.2025 11:39

216 праглядаў, 0 каментароў

Футбалісты «Воршы» едуць у госці ў сталіцу.

Чарговым спадужнікам аршанскіх гульцоў стане навічок І лігі першынства Беларусі сталічны «Юні Ікс Лабс». Каманда існуе з 2010 году, яе заснавалі студэнты БНТУ. Доўгі час каманда гуляла ў аматарскай лізе, а затым вырашыла заявіцца ў рэспубліканскае першынство.

«Пра тое, што несур’ёзна ставіцца да сталічнага калектыву не выпадае, сьведчыць хаця б той факт, што калі ЮІЛ гуляў у АЛФ, у ягоным складзе былі гульцы, якія паралельна выступалі за клюбы з рэспубліканскіх дывізіёнаў», — піша онлайн-дзённік «Радыё Аршыца».

«Юні Ікс Лабс» актыўна вядзе ютуб-канал і іншыя сеткі. Узначальвае клуб вядомы ў мінулым цэнтральны абаронца менскага «Дынама» Сяргей Паўлюковіч. За каманду гуляе нападнік Павал Кляннё, які крыху пагуляў летась за стартаўцаў. Таксама ёсьць абаронца Сяргей Мельнік. Іншых футбалістаў, якія бы гулялі за «Воршу» раней, у камандзе праціўніка няма.

Каманды ніколі паміж сабою не сустракаліся. Першая сустрэча адбудзецца ў Менску на стадыёне «Дынама-Юні» ў суботу, 10 траўня. Стартавы свісток, а 18-й.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сустрэча з навічком

Футбалісты «Воршы» едуць у госці ў сталіцу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение