У шостым туры першынства Беларусі сярод каманд Першай лігі футбольны клуб «Ворша» на сваім полі прымаў «Лакаматыў» з Гомля. Мы сачылі за падзеямі паядынку ў нашым тэлеграм-канале, а цяпер можна падзяліцца іншымі назіраннямі і лічбамі.
Упершыню за клуб (у 81-м паядынку за яго) голам вызначыўся абаронца Мікіта Воўчанка. Затым быў аўтагол гамельчукоў, ну, а трэці гол на рахунку верхавода нашай каманды Дзмітрыя Тамэлы. Паядынак завяршыўся ўнічыю 3:3.
Нічыя з больш моцным спадужнікам дазволіла «Воршы» пакінуць зону вылету, прынамсі на адзін тур.
Дзённік «Радыё Аршыца» падзяліўся іншым назіраннем: гол у сваю браму «Лакаматыў» у паядынку з «Воршай» загнаў не ўпершыню. Такое было раней у 2010 годзе. Агулам жа візаві аршанцаў загналі ў свае брамы 23 галы ў гісторыі.