Цяпер яго спрабуюць прадаць. А прадпрыемства ж называецца «Дабрабыт»! Як бачыце, дабіцца таго самага дабрабыту ў нашых кіраўнікоў не атрымалася.
З аўкцыёну прадаюць 5 капітальных будынкаў гэтага даўжніка. Сярод складоў, будкі і гаража — прыбіральня. І не абы-якая, а ганаровая — вулічная. Як гаварылася ў адным вядомым фільме — «тыпу сарцір».
Усё разам — 74 000 рублёў. Але гэта пачатковы кошт. Падчас аўкцыёну ён можа вырасці. Як лічыце, адбудзецца цуд?