21:00

+6

3 м/с

990 гПа

00:00

+5

3 м/с

990 гПа

03:00

+4

3 м/с

990 гПа

06:00

+4

2 м/с

990 гПа

09:00

+7

4 м/с

990 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Шыльду пра Касцюшку збілі

11.05.2025 18:55

244 прагляду, 0 каментароў

На Гораччыне вандалы або ўлады ўцягнулі шыльду з памятнага камяня.

Памятны камень Тадэвушу Касцюшку ля вёскі Касцюшкава ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці застаўся без інфармацыйнай шыльды. Яе адсутнасць заўважылі мясцовыя жыхары.

Памятны камень кіраўніку паўстання 1794 года Тадэвушу Касцюшку цяпер ляжыць без шыльды.

«Ці прыбралі, ці не ўзнавілі, хаця бачна, што помнікі побач прыводзілі ў парадак», — канстатавалі чытачы, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі з журналістамі.

Да другой паловы ХХ стагоддзя вёска Касцюшкава называлася Трыгубава. У XVII стагоддзі ўваходзіла ў склад маёнтка Раманава Аршанскага павета Віцебскага ваяводства ВКЛ. У 1943 годзе была спалена нацыстамі, пасля вайны адбудавана. Цікава, што Трыгубава вызвалілі ў кастрычніку 1943 году ў выніку наступу 1-й польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, сфармаванай савецкімі ўладамі з польскіх грамадзян і этнічных палякаў.

У 1969 годзе Трыгубава пераназвалі ў гонар слыннага нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША, генералісімуса арміі Рэчы Паспалітай Тадэвуша Касцюшкі. А раней у суседнім Леніне ў 1968 годзе стварылі вялікі Музей савецка-польскай баявой садружнасці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шыльду пра Касцюшку збілі

На Гораччыне вандалы або ўлады ўцягнулі шыльду з памятнага камяня.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение