00:00

+5

3 м/с

989 гПа

03:00

+4

3 м/с

989 гПа

06:00

+3

3 м/с

989 гПа

09:00

+8

4 м/с

989 гПа

12:00

+11

5 м/с

988 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Асцярожна, мядзведзі!

12.05.2025 14:36

139 праглядаў, 0 каментароў

У Сенненскім раёне лясныя жыхары падыходзяць блізка да вёсак

11 траўня на тэрыторыі паляўнічай гаспадаркі Багушэўскага лясгаса камера фоталавушкі засняла мядзведзя, які ішоў па лясной дарозе каля вёскі Масейкі Машканскага сельсавета.

Прыстасаванне, якое выкарыстоўваецца для перадухілення супрацьпраўных дзеянняў, засведчыла наяўнасць мядзведзяў у лясах на Сенненшчыне. Звяры актыўныя, і вясковым жыхарам варта быць асабліва ўважлівымі і памятаць: мядзведзь - гэта не добры персанаж з народных казак, а дзікая жывёла, здольная на хуткую і непрадказальную рэакцыю.

Каб не прыважваць мядзведзяў да чалавечага жытла, адмыслоўцы раяць не пакідаць на ўзлесках харчовыя адкіды, якія могуць прыцягнуць увагу звера.

У лесе таксама варта быць асцярожнымі. І калі сустрэчы з мядзведзем пазбегнуць не ўдалося, трэба паціху адыходзіць ад яго, не паварочваючыся спіной, і не рабіць рэзкіх рухаў, якія могуць справакаваць напад.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Асцярожна, мядзведзі!

У Сенненскім раёне лясныя жыхары падыходзяць блізка да вёсак

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение