03:00

+4

3 м/с

986 гПа

06:00

+4

2 м/с

986 гПа

09:00

+9

3 м/с

985 гПа

12:00

+12

4 м/с

984 гПа

15:00

+13

4 м/с

983 гПа

Орша, Культура

Натхнёны Караткевічам

13.05.2025 17:47

110 праглядаў, 0 каментароў

У short-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай увайшла кніга Андрэя Хадановіча «Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры»

Вершы Андрэя Хадановіча да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» паўсталі ў супрацы паэта з кампазітаркай Вольгай Падгайскай, якая напісала новы музычны твор паводле культавай аповесці Уладзіміра Караткевіча.

Прэм’ера оперы адбылася ў верасні 2023 года ў Лондане на сцэне міжнароднага цэнтра мастацтваў Barbican у пастаноўцы Наталлі Каляды і Мікалая Халезіна, з удзелам беларускім акцёраў «Свабоднага тэатра» і ўкраінскіх оперных спевакоў і спявачак.

Ідэя скласці вершы да оперы ў асобную кніжку, па словах Андрэя Хадановіча, належыць мастачцы з Кракава, якая паказала графіку да тэкстаў заснавальніцы выдавецтва «Gutenberg Publisher» Валянціне Андрэевай. Там выданне і ўбачыла свет.

Прэзентацыі зборніка з поспехам прайшлі ў многіх еўрапейскіх гарадах, у тым ліку ў Вільні і ў Варшаве.

Андрэй Хадановіч мяркуе, што ў выглядзе тэкстаў атрымаўся «пераклад з мовы прозы на мову паэзіі», і паўстала «драматычная паэма», дзе " ёсць скразны сюжэт, ёсць перагукі з Караткевічам, ёсць амаль цытаты з Караткевіча".

Кніга «Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры» стала адной з трох, намінаваных сёлета на прэмію Наталлі Арсенневай. Гэтай прэміяй штогод адзначаюцца найлепшыя паэтычныя зборнікі на беларускай мове.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Натхнёны Караткевічам

У short-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай увайшла кніга Андрэя Хадановіча «Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры»

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение