21:00

+6

3 м/с

987 гПа

00:00

+5

2 м/с

987 гПа

03:00

+4

3 м/с

987 гПа

06:00

+3

3 м/с

986 гПа

09:00

+10

4 м/с

986 гПа

Орша, Спорт

«Вітэн» у паўфінале!

13.05.2025 11:38

146 праглядаў, 0 каментароў

Чвэрцьфінал пройдзены за кароткі час.

Аршанскі «Вітэн» прабіўся ў паўфінал чэмпіянату Беларусі ў міні-футболе. У чвэрцьфінале спадужнікам чырвона-чорных быў сталічны «Дарожнік». Калі ў першай сустрэчы аршанцы адносна лёгка перамаглі 4:0, пераадолеўшы геройствы брамніка «Дарожніка» Швайбы, дык у другой праблем было паболей.

На 11-й хвіліне гулец менчукоў Арашкоў пасля розыгрышу кутняга боцу адкрыў лік. Аршанцы доўга насядалі на браму гаспадароў спорткомплексу МАПІД, але толькі на 30-й хвіліне здолелі зраўняць лік. Гэта зрабіў Манаенкаў, прычым таксама пасьля розыгрышу кутняга, з таго самага месца, з якога заганяў і «Дарожнік» у першай палове.

Меней за хвіліну прайшло перад другім голам аршанцаў. «Вітэн» выйшаў тры ў аднаго, Зуёнак адпасаваў Лазюку і той моцна ўвагнаў мяч пад бэлю — 2:1 на карысць гасцей! Гульцы «Дарожніка» спрачаліся з суддзём, даводзячы, што ў эпізодзе з адборам мяча аршанцы парушалі правілы, але арбітр парушэння не заўважыў і «выпісаў» жоўтую картку нападніку «Дарожніка» Дунаеву за спрэчкі.

Больш галоў у сустрэчы не было. Дружына Андрэя Чарніенкі перамагае калектыў Валерыя Дасько ў серыі 2-0 і праходзіць у паўфінал.

Спадужнік аршанцаў на наступнай стадыі яшчэ не вядомы. Сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Вітэн» у паўфінале!

Чвэрцьфінал пройдзены за кароткі час.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение