00:00

+6

3 м/с

987 гПа

03:00

+4

3 м/с

986 гПа

06:00

+3

2 м/с

986 гПа

09:00

+9

3 м/с

985 гПа

12:00

+12

4 м/с

984 гПа

Рэгіён, Культура

10 гадоў за 4 гады ў палоне

13.05.2025 17:14

86 праглядаў, 0 каментароў

Як савецкія «вызваліцелі» не шкадавалі палонных.

Даўно вядома, што вяртанне савецкіх салдат з палону часта абарочвалася ўжо савецкім лагерам, дзе ўмовы былі нічым не лепшыя, а часам нават горшыя, чым у нацысцкіх канцлагерах. Гісторыю, звязаную з Аршаншчынай, апублікавала ініцыятыва «Кабылякі».

Яфім Рыгоравіч Тамашэвіч нарадзіўся 28 сакавіка 1912 г. у вёсцы Пустынкі Аршанскага раёна. Быў членам ВКП (б). 5 студзеня 1940 года прызваны Талачынскім райваенкаматам у РСЧА, служыў у 5 танкавай дывізіі. Вайсковае званне шараговец. 5 ліпеня 1941 году трапіў у палон каля Аліты (Алітус) у Літве. Знаходзіўся ў палоне да 3 траўня 1945 г.

Бацька — Тамашэвіч Рыгор Еўдакімавіч, жонка — Тамашэвіч Анастасія жылі ў Пустынках. Пасля вайны Яфім быў настаўнікам школы № 7 на станцыі Орша. Пражываў таксама на станцыі Ворша.

У 1946 годзе Яўхіма арыштавалі. Яго абвінавацілі ў злачынствах па арт. 63-1 КК БССР 1928 года ў здрадзе радзіме і ў тым, што ў 1942-43 гг. супрацоўнічаў з нямецкімі акупантамі — працаваў прапагандыстам на акупаванай тэрыторыі Лідскага раёна Генеральнага камісарыята Беларусі.

16 снежня 1946 г. Ваенны трыбунал войскаў МУС Мінскай вобл. асудзіў Тамашэвіча на 10 гадоў з паражэньнем у правах на 5 гадоў. Несправядлівы прысуд Яўхім Тамашэвіч паспрабаваў абскардзіць. Перагледзеўшы справу, Ваенны трыбунал войскаў НКУС Беларускай акругі 30 снежня 1946 г. змяніў прысуд. Дзеянні Тамашэвіча перакваліфікавалі з арт. 63-1 — здрада радзіме на арт. 72 КК БССР п."б» — антысавецкая агітацыя і прапаганда ў ваенных абставінах. Аднак мера пакарання была пакінутая без зменаў.

Адбыўшы тэрмін, Яўхім Рыгоравіч выйшаў на волю 16.03.1955. Але па-ранейшаму спрабаваў аспрэчыць беззаконны прысуд. У 1959 г. Тамашэвіч звярнуўся ў ваенную пракуратуру з заявай аб рэабілітацыі. На пратэст пракурора 22.02.1960 судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР вынесла вызначэньне, паводле якога прысуд і вызначэньне вайсковых трыбуналаў у адносінах да Тамашэвіча Яўхіма скасавалі, а «крымінальная справа спыненая за недаказанасьцю прад’яўленага абвінавачаньня, асуджэньне Ваенным трыбуналам прызналі неправамерным.

Аднак пытанне, за што Яўхіму Тамашэвічу далі 10 гадоў лагераў так і засталося адкрытым. Няма звестак і аб тым, як дзяржава кампенсавала невінаватаму чалавеку скрадзеныя 10 гадоў жыцця і, напэўна, падарванае здароўе. Віна Яўхіма Тамашэвіча і мільёнаў іншых салдат Чырвонай арміі складалася з таго, што яны трапілі ў нямецкі палон з-за татальнай некампетэнтнасці кіраўніцтва партыі, краіны і самой Чырвонай арміі на першых этапах нямецкага ўварвання ў СССР. Многія з гэтых салдат пасля былі прызнаны здраднікамі радзімы.

Далейшы лёс Яўхіма Тамашэвіча, на жаль, невядомы.

Архіўны шыфр справы 9057-П архіў УГКБ па Віцебскай вобласці.

Усяго ў спісе рэпрэсаваных у 1946 годзе 32 чалавекі. Амаль усе яны былі асуджаныя ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі, але пазней рэабілітаваныя.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 10 гадоў за 4 гады ў палоне

Як савецкія «вызваліцелі» не шкадавалі палонных.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение