Хлопец зарэгістраваўся ў Telegram-чаце для знаёмстваў пад жаночым імем. І ў ходзе перапіскі ўдакладняў, што зусім не супраць пазнаёміцца з прэтэндэнтамі для больш блізкіх адносін.
На аб'яву адгукнуўся хлопец, які дамовіўся з "дзяўчынай" пра асабістую сустрэчу. Яна павінна была адбыцца ў Віцебску, таму іншагародняя "дзяўчына" папрасіла ў свайго кавалера грошай на паездку, а таксама на прадукты. Той зрабіў сваёй пасіі 9 грашовых пераводаў на суму 321 рубель. Але рамантычнай сустрэчы так і не дачакаўся.
Сустрэча адбылася пазней, і ў зусім іншай абстаноўцы - у судзе. 5 мая 2025 г.суд Круглянскага раёна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да непаўнагадовага, які абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 209 КК РБ ( махлярства).
Падсудны прызнаў сваю віну, заявіў аб чыстасардэчным раскаянні. Паколькі нанесеная шкода была кампенсаваная пацярпеламу добраахвотна, а абвінавачаны не дасягнуў узросту паўналецця, у якасці пакарання да яго ўжытыя прымусовыя меры выхаваўчага характару ў выглядзе абмежавання волі вольнага часу на тэрмін 3 месяцы. Гэта значыць, ён павінен даваць справаздачу аб спосабах правядзення вольнага часу і знаходзіцца дома пасля 22 гадзін вечара.
Мабільны тэлефон у хлопца канфіскавалі-ён прызнаны сродкам здзяйснення злачынства.
Падобна, што злачыннасць на Кругляншчыне маладзее-у прыватнасці, што тычыцца махлярстваў. У мінулым месяцы мы пісалі пра непаўнагадовага жыхара Круглянскага раёна, які "прадаваў" на "Куфары " неіснуючыя мабільныя тэлефоны і пераставаў выходзіць на сувязь, атрымаўшы перадаплату.