03:00

+4

3 м/с

986 гПа

06:00

+4

2 м/с

986 гПа

09:00

+9

3 м/с

985 гПа

12:00

+12

4 м/с

984 гПа

15:00

+13

4 м/с

983 гПа

Рэгіён, Грамадства

Прыбралі пасля агалоскі

13.05.2025 15:56

138 праглядаў, 0 каментароў

Кіраўніцтва РПЦ саромеецца відавочнага.

Пасля агалоскі інфармацыі ў прэсе Віцебская дыяцэзія прыбрала з сайта аб’яву аб зборы сродкаў для «ваенных падраздзяленняў ДНР і ЛНР».

Размова аб дабрачыннай акцыі «Дапамога жыхарам Данбаса», у рамках якой планаваўся збор не толькі для мірных жыхароў і шпіталяў, але і для ваенных падразделаў самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Цяпер Віцебская дыяцэзія выдаліла абвестку з афіцыйнага сайту.

Акцыя была прымеркаваная да праваслаўнага фестывалю «Радасць», арганізаванага Свята-Елісавецінскім манастыром (Менск) пры падтрымцы Віцебскага гарвыканкама і арцыбіскупа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя, які мае патранат над фестывалем.

Цяпер з тэксту афішы фестывалю знік абзац, прысвечаны акцыі.

Варта адзначыць, што гэта далёк не першы прыклад таго, як кіраўніца Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) спрыяе, прапагандуе і адкрыта падтрымлівае расейскую ваенную агрэсію, у тым ліку супраць Украіны. Узгадваецца, напрыклад, адзін святочны кірмаш у Воршы, дзе за «сваіх герояў» выдавалі жаўнераў расейскага войска ў Першую ўсясветную, а пра Расею гаварылі не іначай як пра «Отчизну», а не пра замежную для беларусаў дзяржаву.

Нагадаем таксама, што арцыбіскуп Дзімітрый па нацыянальнасці расеец. Ён доўга, у парушэнне беларускіх законаў, узначальваў епархію і адносна нядаўна стаў грамадзянінам Беларусі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прыбралі пасля агалоскі

Кіраўніцтва РПЦ саромеецца відавочнага.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение