Першы чалавек на тэрыторыю Аршаншчыны прыйшоў пасля сыходу ледавіка, каля 15 000 год да нашай эры. Найстаражытнейшая стаянка чалавека была выяўлена ў 1984 годзе за 500 метраў ад вёскі Берасценева. Археолагі датавалі яе 9-8 тысячагоддзем да Н.Э. і аднеслі да раннемезалітычнай Грэнскай культуры. Прадстаўнікі гэтай археалагічнай культуры былі паляўнічымі, карысталіся лукам, пра што сведчаць асімітрычныя наканечнікі стрэлаў, знойдзеныя пры раскопках.
Акрамя названай стаянкі чалавека ў раёне выяўлена і даследвана яшчэ 4 ля вёсак Чыжоўка, Прыдняпроўе, Ларынаўка і ў самой Оршы.
Самым яркім помнікам старажытнага чалавека Аршаншчыны з’яўляецца захаваўшаеся амаль у ідэальным стане капішча на левым беразе Дняпра насупраць раёну Раніца.
На фота: парослае травой капішчаТаксама ў раёне і горадзе ёсьць больш за дваццаць гарадзішчаў і селішчаў, шмат з якіх былі разбураныя ў наш час гаспадарчай дзейнасцю чалавека. Курганныя могільнікі раскіданы па ўсёй тэрыторыі Аршаншчыны, найбуйнешы з даследваных – Чаркасова.
Да старажытнага часу можна аднесці і з’яўленне назвы гораду. Орша – з’яўляецца гідронімам, то бок назва якая ўзнікла ад назвы бліжэйшай ракі. Назву гораду дала рака Аршыца. А вось пра з’яўленне імя гэтай ракі ёсць розныя меркаванні. Адно з іх, што назва паходзіць ад славянаў. Вясной рака мае іржавы колер, бо вада выцякае з тарфяных балотаў, торф і дае такі адмысловы брудны колер рацэ. Магчыма, што старажытныя людзі казалі пра іржавую (“ршавую”) ваду ў рацэ.
Другая версія ўзнікнення тапоніму – балцкая. Арэшнік па літоўску сёння гучыць як “рэшутай”, улічваючы, што на Аршыцы і зараз расце шмат кустоў арэшніку, балты, якія былі тут да славянаў маглі назваць раку Аршыцай ад назвы расліны.
І самая нядаўняя версія – Фіна-угорская. Справа ў тым што наша Орша не адзіная ў свеце. На тэрыторыі якая сёння заселена Фіна-угорскімі народамі часта сутракаецца тапонім Орша. У перакладзе гэта слова можа азначаць або “стокавыя воды” або “вада бягучая ў рэчышчы”. Абодва значэнні падыходзяць да ракі Аршыцы.
Калі з’явіўся горад першапачаткова ён называўся Рша, пазней назва перарасла ў Орша. Сёння некаторыя культурныя і палітычныя дзеячы гавораць Ворша.