09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Апісанне

Знешні выгляд і гісторыя помніка

Архітэктурны ансамбль манастыра складаўся з царквы Апекі Маці Божай і жылога корпусу. Царква была пабудавана з чырвонай цэглы і ўяўляла з сябе крыжова-купальную базіліку, упрыгожаную двума вежамі.

Гэты архітэктурны стыль атрымаў назву "беларускае барока" або "старавіленскае барока", быў шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі з 17 па 19 стагоддзі. Не захавалася звестак пра тое, колькі метраў у вышыню была царква Пакрова Маці Божай. Але старажылы сцвярджалі, што яна з'яўлялася цэнтрам архітэктурнай забудовы Оршы. Лёс гэтага будынка быў сумны. У 1832 годзе манастыр перайшоў да праваслаўнай епархіі. Ён атрымаў новую назву - Пакроўскі мужчынскі манастыр. У ім жа размесцілася духоўная вучэльня. Напрыканцы 20-х гадоў 20 стагоддзя ў храме дзейнічаў сельскагаспадарчы музей, праходзілі выставы. У 30-х гадах тут быў створаны першы вядомы ў Оршы краязнаўчы музей, які ў хуткім часе быў зачынены. Легенды пра яго экспанаты і іх лёсе да гэтае пары ўзбуджаюць фантазію, але дакладна амаль нічога не вядома.

У часы Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў храм пацярпеў ад бамбёжак. Але захаваўся. Напрыканцы 1960-х гадоў Аршанскім гарвыканкамам было прынята рашэнне пра руйнаванне храма. Не дапамаглі аніякія пратэсты грамадскасці горада. Храм быў узарваны. Зараз побач з месцам царквы знаходзіцца будынак гарадскога аддзела ўнутраных справаў.

Захаваўшыся да нашых дзён жылы манастырскі корпус - помнік архітэктуры барока. Уяўляе з сябе двухпавярховы г-падобны ў плане будынак галерэйнай планіроўкі з цыліндрычнымі і крыжовымі столямі падвальнага і 1 паверха. На дадзены момант дах разбураны. У паўднёва-усходнім крыле знаходзіцца міжпавярховая лесвіцца, трапезная і актавая заля. З'яўляецца помнікам архітэкуры рэспубліканскага статусу.

Існуе меркаванне, што менавіта тут быў знойдзены рукапісны помнік - Аршанскае евангелле.

На фота: пасля Другой Сусветнай вайны

Базылянскі манастыр

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение