06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Замак

Аршанскі замак, апісанне і гісторыя

На сёняшні дзень замчышча - гэта цэлы комплекс цікавых аб’ектаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі, абмежаванай рэкамі Аршыца, Дняпро і штучным ровам, які злучае Днепр і Аршыцу.

Менавіта на гэтай тэрыторыі і знаходзіўся Аршанскі замак. Пачатак яго будаўніцтва адносіцца да часоў князя Глеба Ўсяслававіча. Менавіта ён, каб супрацьстаяць суседзям, пачаў будаўніцтва цэлага шэрагу замкаў уздоўж Дняпра.

На пачатку 14-га стагоддзя пры князе Альгердзе замак перабудоўваецца ў мураваны. Другі раз ён перабудоўваецца на пачатку 16-га стагоддзя пры князе Александры Ягелончку. Сучасныя апісанні фартэцыі падаюцца менавіта пасля гэтай рэканструкцыі, паводле “Інвентара Аршанскага замку” 1560 году.

Які выгляд меў замак - дакладна не вядома. Тыя невялікія апісанні крэпасці, што захаваліся, даюць агульнае ўяўленне аб ёй, але ж дакладнасці ў тым, як размяшчаліся вежы замку, ў гісторыкаў няма. Таму і апісанне, прыведзенае тут, будзе даволі прыблізным.

Замак быў самым буйным ва ўсходняй частцы краіны. Шырыня сценаў дасягала 2 метраў, а вышыня вежаў ад 16 да 20 метраў. Перыметар сцяны каля 900 метраў.

Першая вежа знаходзілася на сутоку Аршыцы і Дняпра. Яна знаходзілася на ўзвышшы – на гарадзішчы - і таму, хаця і была аднапавярховай, глядзелася на адным узроўні з іншымі. Яна была адзіная цалкам драўляная. Ад вежы ішла сцяна да наступнай.

Другая вежа была брамнаю і знаходзілася, прыблізна, каля сённяшняга шыпучага маста праз Аршыцу. Напалову яна была абкладзена камянём, верхняя палова цалкам драўляная. Да гэтай вежы быў прыбудаваны пад’ёмны мост на ланцугах ў асноўную браму. На другім ярусе вісеў звон, які папярэджваў гараджанаў пра небяспеку. Улічваючы яе значнасць, на першым паверсе знаходзілася бронзавая гармата, а на другім - невялікая жалезная гармата, такія ж маленькія гарматы былі і на іншых вежах.

Наступная вежа стаяла на сутоку Аршыцы і штучнага рову. Яна таксама напалову была мураванаю і мела тайнік з вадой на выпадак аблогі.

Чацвертая - на сутоку штучнага рова і Дняпра. З папярэдняй яна злучалася каменным мурам вышынёй 8 метраў. Усе астатнія муры, што злучалі вежы былі па 5 метраў. У гэтай вежы знаходзіўся тайнік са зброяй. У тайніку знаходзіліся гакаўніцы, аркебаўзеры, вялікі запас пораху, куль, ядраў, жалезныя гарматы.

Пятая вежа знаходзіася на беразе Дняпра, роўна пасярэдзіне паміж чацвертай і першай.

Унутры замку была каралеўская рэзідэнцыя, тайнікі, драўляная царква, жаўнерскія хаты, мяшчанскія дамы і г.д.

Падчас Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў фартэцыя была разбурана расейскімі войскамі і аднавіцца ўжо не змагла.

Звон перанеслі ў гарадскую ратушу, цэглу разабралі на будаўнічыя матэр’ялы. На плане гораду 1869 году ад замку не засталося нічога, акрамя самога замчышча.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение