На беразе штучнага рва ў 1902 быў пабудаваны вадзяны млын, а праз сам роў арачны мост. Вада, што цякла па рву, патрапляла на драўлянае кола, муляж якога зараз зроблены з боку будынка. Вада сваім напорам варочала кола, якое ў сваю чаргу праз сістэму блокаў варочала жарнавы млыну. Такім чынам млын працаваў да пасляваенных гадоў, а пазней быў пераведзены на электрычнасць.
Калі ў горадзе быў пабудаваны элеватар, неабходнасць у млыне знікла і ён, перастаўшы выконваць сваю асноўную функцыю, стаў адным са складоў гархарчгандлю.
Пазней у млыне адкрылася спецыяльная крама для абслугоўвання савецкіх чыноўнікаў, закрытая для простых наведвальнікаў. Зачынілі яе перад распадам Савецкага Саюзу. Яшчэ некаторы час будынак выкарыстоўвалі як склады, а ў 1992 годзе перадалі адзелу культуры. З тае пары млын стаў этнаграфічным музеем.
У экспазіцыі музея можна азнаёміцца з пабытовай культурай жыхароў рэгіёну, рамеснымі падзелкамі, знакамітай Копысскай кафляй. Экспазіцыя размешчана на двух паверхах млыну, у падвале створана выставачная заля, экспазіцыя якой абнаўляецца рэгулярна.
Напрыканцы 90-х была спроба аднавіць плынь вады праз штычны роў, але ж вада негатыўна ўплывала на стан будынка. У выніку, яе пусцілі па трубах.
У двары музею па выніках мастацкага плэнэру створаны сад камянёў з даволі цікавымі скульптурамі.
Мост каля млына да гэтае пары выконвае сваю першапачатковую функцыю.
Акрамя таго на тэрыторыі замчышча знаходзяцца будынкі пажарнай чаткі (пасля ваенны будынак) і друкарня. Будынак друкарні быў узведзены ў 1905 годзе, як першая ў горадзе электрастанцыя.