У парку ўздоўж ракі Аршыцы знаходзіцца касцёл Святого Іосіфа, пабудаваны ў 1819 годзею Захаваліся звесткі пра тое, што першапачатковы драўляны касцёл на каменным падмурку быў пабудаваны на гэтым месцы ў 1640 годзе і прысвечаны святому Інакенцію. Яго фундатарам (заснавальнікам) быў князь Іеранім Друцкі-Сакалінскі, які даў у гэтым будынку прытулак манахам-дамініканцам. Гэты манастырскі камплекс дзейнічаў да 1845 года. Пасля забароны каталіцтва ў 1870 годзе. былі разабраныя дзве сіметрычныя вежы-званіцы галоўнага фасаду. Ёсць успаміны, што ў касцёле былі знойдзеныя партрэты Друцкага-Сакалінскага і яго жонкі, выкананыя мастаком Ф. Смуглевічам.
Доўгія гады касцёл бездзейнічаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1950-х гадах ён быў адрамантаваны і ў ім знаходзіўся Дом культуры Будаўнікоў. Толькі ў 1990 годзе касцёл быў перададзены каталіцкай парафіі.
На фота: касцёл напачатку 20-га стагоддзя