09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Аршанскі траўнік

Рукапісны зборнік апісання траваў і выкарыстання іх у магічных ды медычных дзеяннях

"Аршанскі траўнік" быў знойдзены студэнтамі аршанскага Рабфаку, якія ўдзельнічалі ў даследчай экспедыцыі Аршанскага Акруговага Таварыства Краязнаўства па апісанні Дубровенскага раёну летам 1926 года. Знойдзены ён быў у сялянкі Ганны Шаранды ў вёсцы Мардашэвічы (сучасная назва Мардахі). На сёняшні дзень месцазнаходжанне траўніка дакладна не вядомае. Звесткі пра знешні выгляд і, часткова, пра змест рукапісу ўтрымліваюцца ў артыкуле Д.Васілеўскага "Беларускія чараўнікі і іх зелле". Апублікаваны артыкул у № 8-9 часопісу "Наш край" за 1927 год на 51 - 57 старонках. У сваім артыкуле Васілеўскі называе рукапіс "лячэбнікам", але з цягам часу ў літаратуры прыжываецца назва "Аршанскі траўнік".

Траўнік выглядае як сшытак з 30 старонак. На момант знаходкі старонкі былі пажоўклымі і са сцёртымі краямі. Адной старонкі, на якой было апісанне "залатушнай рамашкі,завалкі і веліша", у сшытку не было. Напісаны "траўнік" на расейскай мове, але чалавекам, для якога гэтае мова не была добра вядомая - маецца шмат характэрных памылак. Па знешнім выглядзе Васілеўскі меркаваў, што "траўнік" напісаны у канцы 18 - пачатку 19 стагоддзяў. Але арыентуючыся на змест Васілеўскі робіць выснову, што асобныя пункты "траўніка" ствараліся ў розныя часы - такую выснову ён робіць сыходзячы з наяўнасці ў тэксце розных састарэлых мераў: страла, локаць, калена, пядзь - найбольш старажытныя; вяршкі, аршын і г.д. - больш сучасныя.

Напрыканцы рукапіса дадзены поўны спіс апісваемых траваў - агулам 77 назваў, 4 з якіх згубленыя. У тэксце кожная трава ідзе пад сваім нумарам, апісваецца яе знешні выгляд, яе правільнае выкарыстанне і магічныя здольнасці. Напрыклад: "№2. Есть трава "царевы очи" собой мала растет, тонкости в иглу, а цвет как золото багровый и в ней кажутся всякие узоры, когда станеш смотреть против солнца, листьев нет, растет кусточками, и та трава весьма полезна у кого болят очи - держать при себе; а когда надобно итти на бой, то имея оную с собой хранит Бог от напрастно раны. А при от'езде человек в дорогу бывает легок, не боится на коню; ни сам, ни конь, или кто хочет много ловить зверей, птиц, рыбу, то в то время носит при себе; ежели жена не любит мужа, то также надобна иметь оную при себе." (правапіс захаваны).

"Аршанскі траўнік" значны этнаграфічны літаратурны помнік, каштоўны, як крыніца ведаў пра веру ў магічныя здольнасці прыроды як жыхароў нашага рэгіёна, так і ўвогуле Беларусі.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение