Выпускам "Буквара" Спірыдон Собаль адкрыў новую старонку ў выданні навучальнай літаратуры для пачатковай адукацыі.
Напачатку кнігадрукавання пераважная большасць кніг былі выключна царкоўнага зместу і прызначэння. Першапачаткова навучанне чытанню вялося па кнігах "Святога Пісання". Кнігі свецкія выдаваліся дастаткова рэдка і без ахвоты. А тым больш рэдкімі былі кнігі, прызначаныя несці святло асветы і пісменасці ў народ, бо такія выданні давалі магчымасць навучаць пісменасці па-за сценамі цэркваў.
Цікава, што Спірыдон Собаль другім у гісторыі кірілічнага кнігадрукавання выкарыстаў само слова "буквар" у назве. Першае выданне з назвай "буквар" было выдадзена ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага Святадухаўскага брацтва ў Еўе (сучасная Літва). Ва ўсялякім выпадку, цалкам дакладна адзначаюць даследчыкі, што з 1631 года менавіта Спірыдонам Собалем пакладзена традыцыя выкарыстоўваць гэтую назву ў беларускім кнігадрукаванні заўсёды.
Адзіны асобнік кутеінскага буквара захаваўся да нашых дзён, знаходзіцца ў музеі украінскага мастацтва ў г. Львове.