12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Апісанне

Па старонках "Буквара"

«Букварь сиречь начало учения детям начинающим чтению извыкати». У цэнтры і ўнізе старонкі змешчаныя выходныя дадзеныя: «В Кутейно изобразися в типографии Спиридона Соболя. Року 1631». Усё гэта заключана ў своеасаблівы наборны арнамент з розных арнаментаў па краю тытульнага ліста. Наборны арнамент збіраўся з некалькіх маленькіх элементаў, якія паўтараліся з кнігі ў кнігу. Мянялася іх месцазнаходжанне ў кожнай асобнай рамцы, што робіць кожнае выданне па-свойму непаўторным.

У ім сорак аркушоў або 80 старонак, на якіх няма нумерацыі, але ў правым ніжнім вуглу так званыя кустоды - першы слог або слова, з якога пачынаецца слова на наступнай старонцы.

На зваротным баку тытульнага аркуша гравюра Хрыста з серафімамі, шасцікрылымі анёламі. Яна адрозніваецца выразназнасцю і дасканаласцю кампазіцыі. Гэта была гравюра на драўлянай дошцы, прывезеная Собалем з Кіева, дзе ён працаваў да прыезда ў Куцеінскі манастыр. Яна выкарыстоўвалася ў «Октоихе», выдадзеным у Кіеве ў 1628 г.

У больш позднім "Букваре" 1636 г., выдадзеным Спірыдонам Собалем у Магілёве, гэтай гравюры ўжо няма - замест яе змешчана выява Божай маці.

Уверсе змешчана застаўка з расціцельным арнаментам, ніжэй-рубрыка «Азбука языка славенскаго». Пад ёй ідуць 44 літары стараславянскага алфавіта ў прамым і зваротным парадку. Падобнае размяшчэнне літар наводзіць на думку, што складальнік «Букваря» імкнуўся развіваць такім чынам глядзельную памяць вучняў[./p]

Далей тры старонкі занятыя слогазлучэннямі з адной галоснай і зычнай, з двумя зычнымі і галоснымі літарамі, як гэта было прынята ў больш ранніх азбуках і букварах.

Спірыдон Собаль дае велізарны навучальны матэр'ял на кожную літару: 23-24 слога павінны былі запомніць вучні. Спачатку ішлі простыя двухлітарныя слогі - ба, ва,... бе, ве, ге... за імі ішлі трохлітарныя - бра, вра, гра..

Слог можа быць словам, таму ў Буквары маецца асобная рубрыка «Слоги сливаемые». Там змешчаны словы, якія складаюцца з трох-чатырох літараў. Напрыклад: "рай, май, чай, змий, твой" і гэтак далей.

Далей вучням прапаноўваюцца словы на асобныя літары. Словы гэтыя ўсасноўным царкоўнага зместу. Напрыклад, "Г – господь, Д – дух, душа, И- Иерусалим, Иисус".

Каб дзеці маглі разумець прачытанае і пісьмена пісаць, Спірыдон Собаль змясціў вельмі кароткія звесткі з граматыкі, так называемую «просодию», куды ўваходзіла вучэнне пра знаках прыпынку і пра націскі ў словах для вершаскладанне. Са знакаў прыпынку названыя рыса, коска, двухкроп'е, кропка ды іншыя, захаваўшыеся ў мове да нашых дзён.

Першапачаткова дзецям патрэбна было запомніць некаторыя граматычныя катэгорыі. У далейшым яны спатрэбяцца для большт глыбокага вывучэння адной з "сямі вольных навук" - граматыкі.

Спірыдон Собаль выдзяліў з граматычных тэрмінаў перш за ўсё звесткі пра дзве часткі мовы - імя і дзеяслоў, бо без іх далейшае навучанне не магло быць паспяховым. Гэтыя часткі мовы падводзілі вучняў да граматыкі.Цалкам правамерна ў "Буквар" уключаныя звесткі пра пяць скланенняў часткі мовы "Имени" - цяпер - гэта назоўнік і прыметнік.

Пэўнае месца адведзена і другой частцы мовы з граматыкі - дзеяслову і вытворныя ад яго дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе, спражэнне у розных часах дзеяслова "есть". Табліцы спражэння дзеяслова занялі шэсць старонак, паняцце пра дзеепрыметнік і дзеяпрыслоўе - дзве старонкі.

Пад рубрыкай «Парадеигмата» пачынаецца табліца пяці скланенняў стараславянскай мовы. Прычым падабраныя словы кожнага скланення – мужчынскага, сярэдняга і жаночага рода; адзінага, двойственага (быў т ьакі лік) і множны лік.

Гэты матэр'ял змяшчаецца на сямнаццаці з лішнім старонках.

Собаль даў лексічны матэр'ял та, каб разам са словамі, выкарыстоўваемымі царквою, былі словы агульнаўжываемыя ў звычайным жыцці.

"Буквар" адкрываў дарогу асвеце больш шырокага кола насельніцтва. Ён сыграў выдатную ролю ў гісторыі асветы усходнеславянскіх народаў. Гэтая навучальная кніга пакінула моцны след у жыцці некалькіх пакаленняў людзей.

Пастроеная на прынцыпах дэмакратычнасці і гуманнасці кніга-падручнік адкрывала вакно ў свет ведаў, пашырала і паглыбляла перспектыву развіцця навучальнай літаратуры. Выданне Спірыдона Собаля - новая эпоха ў гісторыі асветы расейскага, украінскага, беларускага і ўсіх славянскіх народаў, якія выкарыстоўвалі досвед стварэння навучальнай кнігі для першапачатковага навучання пісьменасці ў сваіх краінах.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение