Яшчэ адно смяротнае ДТЗ здарылася ў аўторак каля 10.00 у в. Дразды.
Паведамляе "ДАІ Віцебск".
Кіроўца ГАЗ-3302 «Купава» рухаўся заднім ходам, калі на праезнай часткі знаходзілася мясцовая жыхарка 1944 года нараджэння. Мужчына не пераканаўся ў бяспецы манеўру і наехаў на жанчыну.
На жаль, пенсіянерка атрымала цяжкія траўмы і памерла ў бальніцы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
На месцы здарэння працавалі следчыя, эксперты і супрацоўнікі ДАІ.
Ўстанаўліваюцца ўсе абставіны трагедыі. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў.
Будзьце вельмі ўважлівымі на дарогах краіны, шануйце ПДР і беражыце сябе.