Сёння, 18-га верасня, у пяць гадзін раніцы, у службу выратавання Аршанскага МНС паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Саўгаснай ў вёсцы Зорная Аршанскага раёна. Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікаў назіралася адкрытае гарэнне даху 4-кватэрнага дома.
Гаспадар кватэры №1, 1964 года нараджэння, на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў доме. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС пакінуў дом самастойна, аднак у выніку пажару атрымаў апёкі твару 1-2 ступені (3% цела). Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі, быў шпіталізаваны ў Аршанскую гарадскую бальніцу.
Кватэра №2 — нежылая, кватэру №3 гаспадары, муж з жонкай і іх двое дзяцей, пакінулі дом таксама самастойна да прыбыцця падраздзяленняў МНС, не пацярпелі. Гаспадыня кватэра №4, пенсіянерка, 1932 года нараджэння, са сваёй дачкой, 1969 года нараджэння, таксама пенсіянеркай, і ўнучкай, 1988 года нараджэння, пакінулі кватэру самастойна да прыбыцця падраздзяленняў МНС, таксама не пацярпелі.
Ратавальнікі пажар ліквідавалі, але ў выніку яго ва ўсім доме знішчаны дах, пашкоджаныя столевыя перакрыцці, маёмасць. Кватэра №1 для далейшага пражывання непрыдатная. Месца пражывання мужчыны ўстанаўліваецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадара кватэры №1.