28 верасня ў 02:04 у МНС паступіла паведамленне аб пажары ў гарадскім пасёлку Лёзна па вуліцы Марыі Кастрычніцкай.
Пасля прыбыцця падраздзяленняў МНС да месца выкліку адбывалася гарэнне з акна кватэры, размешчанай на трэцім паверсе. Падчас тушэння пажару ратавальнікі знайшлі дваіх загінулых: гаспадыню, 1960 г. года нараджэння і яе сажыцеля, 1962 года нараджэння. З суседняй кватэры работнікамі МНС быў выратаваны мужчына, які пасля агляду лекарамі хуткай медыцынскай дапамогі ад шпіталізацыі адмовіўся.
Прычына пажару высвятляецца. Папярэдняй прычынай пажару з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.