29 верасня ў Талачыне адбылася сварка паміж былымі мужам і жонкай. У ходзе якой мужчына нанёс жанчыне мноства удараў па розных частках цела, у тым ліку ў жыццёва важныя органы. Пазней ён выклікаў хуткую дапамогу. Пацярпелая была дастаўлена ў раённую бальніцу, дзе памерла ў рэанімацыйным аддзяленні. Паведамляе Дзярж камітэт судовых экспертыз РБ.
Следча-аператыўнай групай з прыцягненнем спецыяліста Талачынскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз праведзены агляд месца здарэння, зафіксаваныя сляды, канфіскаваныя аб'екты і рэчавыя доказы.
Эксперты пачалі правядзенне судова-медыцынскай экспертызы, прызначанай следчым, з мэтай ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці загінулай і вызначэння характару прычыненых ёй траўмаў.
Талачынскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па частцы 3 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Мужчына затрыманы.
Ўсталёўваюцца абставіны здарэння. Расследаванне працягваецца.
Эксперты адзначаюць, што нярэдка праводзяцца судова-псіхіятрычнай экспертызы ў адносінах да асобаў, якiя наносяць цялесныя пашкоджанні сваім сужыцелям і ў дачыненні да асоб, якія церпяць збіццё. Часцей за ўсё ахвярамі сістэматычных збіванняў становяцца жанчыны, якія знаходзяцца ў якой-небудзь залежнасці ад мужчын. Гэта можа быць як матэрыяльная залежнасць - няма сродкі да існавання, адсутнасць жылля, так і боязь застацца адной. Асноўная частка пацярпелых ад такіх злачынстваў не звяртаецца па дапамогу. Прычынамі гэтага часцей за ўсё з'яўляюцца нежаданне выносіць бытавыя праблемы, надзеі на самастойнае вырашэнне канфлікту, страх помсты, сорам перад навакольнымі.
На фота вы можаце бачыць месца забойства (кватэра ў якой усё адбылося)