8 кастрычніка выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што на вуліцы Куйбышава на жалезабетонным слупе вісіць ўніз галавой мужчына і просіць дапамогі.
У МНС паведамілі, што на жалезабетонным слупе вонкавага асвятлення ўніз галавой вісеў мужчына 1951 года нараджэння. Мужчына растлумачыў, што пры выкананні работ на слупе (не зразумела якіх), спатыкнуўся і апынуўся ў падвешаным стане за адну нагу ўніз галавой.
Работнікі МНС ўстанавілі лесвіцу-драбінкі, па якой мужчына самастойна спусціўся на зямлю. На шчасце, мужчына не пацярпеў, і ў медыцынскай дапамозе не мае патрэбы.