21:00

+10

3 м/с

992 гПа

00:00

+10

3 м/с

993 гПа

03:00

+9

2 м/с

993 гПа

06:00

+7

3 м/с

993 гПа

09:00

+8

4 м/с

994 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Каранцін не перашкода

04.05.2020 14:38

5769 праглядаў, 1 каментар

Незаконныя грузы яблыкаў былі спыненыя пад Дуброўнай (фота).

Праваахоўнікі Віцебскай мытні ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі Дубровенскага РАУС выявілі тры факты незаконнага перамяшчэння яблыкаў у Расею. У двух малатанажных транспартных сродках Volvo і грузавым аўтамабілі ГАЗ перамяшчалася агулам парадку 28 тон свежых яблыкаў. Рух транспартных сродкаў з прадукцыяй прыпынены ў Дубровенскім раёне непадалёк ад беларуска-расійскай мяжы. Ва ўсіх выпадках у кіроўцаў — грамадзян Расеі і Азербайджану — адсутнічалі суправаджальныя дакументы і фітасанітарныя сертыфікаты, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі для спажыўца.

Агульны кошт яблыкаў склаў больш за 25 тысяч рублёў. Па фактах парушэння заканадаўства Віцебскай мытняй распачаты адміністрацыйныя працэсы паводле ч. 4 арт. 12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь, паведамляюць мытнікі на сваім сайце. Санкцыі артыкулу прадугледжваюць накладанне штрафу на кіроўцаў транспартных сродкаў у памеры да 30 базавых велічынь.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Каранцін не перашкода

Незаконныя грузы яблыкаў былі спыненыя пад Дуброўнай (фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение