Каля 12 гадзін у супрацьпажарную службу Талачынскага МНС пазваніла прадаўшчыца крамы «Пятруха», якая ў талачыне знаходзіцца па вуліцы Піянерскай. Напалоханая жанчына сказала, што ў краме нешта здарылася з праводкай і ўзнік пажар. Як аказалася, у двухпавярховым будынку (другі паверх — гэта выкарыстоўваемае гарышча) знаходзілася не адна крама «Пятруха», а яшчэ і крама «Стыль». А сам пажар, калі ратавальнікі прыехалі на месца — ужо выглядаў як некантралюемая стыхія. Другі паверх з-за вагню не было і бачна.
У выніку другі паверх быў знішчаны цалкам.