16 студзеня ў 7-25 раніцы ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля па праспекце Тэкстыльшчыкаў ў Оршы. У выніку пажару ў аўтамабілі «Форд Гэлаксі» быў пашкоджаны маторны адсек.
Нядаўна, як мы паведамлялі, 10 студзеня аўтамабілі гарэлі на Электрасетках і ў Роскім Сяльцы.
У гэты ж дзень у вёсцы Пузырова Аршанскага раёну адбылася трагедыя. У 21-46 паступіла паведамленне аб пажары дома ў гэтым населеным пункце. Як паведамляе зводка МНС, у выніку пажару загінулі грамадзянін 1938 г.н. і грамадзянка 1937 г.н. У доме знішчаны дах, столевае перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены.
А 17 студзеня ў 14-36 гарэў дом у вёсцы Зубава Аршанскага раёну. У выніку пажару ў доме пашкоджаны столевае перакрыцце і сцены, падкопчана маёмасць. Прычына пажару, як і ў двух папярэдніх выпадках, яшчэ ўстанаўліваецца.