Здарэнне адбылося ў горадзе Дуброўна ў завулку Кандрацьева. Калі ратавальнікі прыбылі на месца назіралася задымленне ў адной з кватэр цаглянай хаты.
Высветлілася, што ў адной з кватэр спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Гаспадыня кватэры, 1954 года нараджэння, пенсіянерка, пражывае з сынам, 1984 года нараджэння, і яго жонкай, 1985 года нараджэння. На момант пажару знаходзіліся ў доме, у выніку спрацоўкі АПА прачнуліся і пакінулі дом самастойна. Ніхто не пацярпеў.
Гаспадыня другой кватэры, 1954 года нараджэння, пенсіянерка, таксама самастойна пакінула кватэру, гэтак жа не пацярпела.
У выніку пажару ў кватэры пашкоджаны сцены і маёмасць. Прычына пажару на дадзены момант высвятляецца. Разгляданая версія ўзнікнення пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Інфармацыя МНС.